Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6333
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы (далей ― Пратакол), падпісанага ў г. Маскве 13 красавіка 2017 года.

У Пратаколе ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь у 2017 ― 2019 гадах, і вызначаны план далейшых дзеянняў па ўдасканаленні ўзаемаадносін бакоў у газавай сферы ў 2020 ― 2024 гадах, а таксама выпрацаваны і замацаваны механізм узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. У прыватнасці, Пратаколам прадугледжана, што цана на газ для Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна вызначаецца Пратаколам паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і публічным акцыянерным таварыствам «Газпром», у адпаведнасці з якім цана на газ для Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года вызначаецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 3 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы (далей ― Пагадненне), з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2019 года гэта цана вызначаецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 3 Пагаднення, і падлягае карэкціроўцы з улікам паніжаючых каэфіцыентаў.

Пратаколам прадугледжана неабходнасць выпрацаваць да 1 студзеня 2018 года прапановы па праграме фарміравання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза (далей ― ЕАЭС) і забяспечыць унясенне да 1 ліпеня 2019 года змяненняў у Пагадненне, якія прадугледжваюць вызначэнне цаны на газ для Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2020 года з улікам неабходнасці стварэння ўмоў па фарміраванні да 1 студзеня 2025 года агульнага рынку газу ЕАЭС. 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Рассоха Мікалай Фёдаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Макарэвіч Аксана Яўгенаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адно чытанне
Усе законапраекты