Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 27 сакавіка 2000 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5560
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 27 сакавіка 2000 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай заключэння Пратакола з’яўляецца змяненне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у адпаведнасці з сучаснымі падыходамі падаткаабкладання, а таксама прыняцце змяненняў, якія адбыліся ў заканадаўстве абедзвюх дзяржаў.

Пратаколам прадугледжаны наступныя змяненні Пагаднення:

актуалізуюцца назвы кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў;

удакладняецца пералік падаткаў, на якія распаўсюджваецца Пагадненне;

пашыраецца інфармацыйны абмен для мэт падаткаабкладання паміж падаковымі органамі;

удакладняюцца тэрміны «рэзідэнт Дагаварной Дзяржавы» і «нерухомая маёмасць»;

пашыраецца пералік уладальнікаў дывідэндаў, якія не падлягаюць падаткаабкладанню ў дзяржаве выплаты дывідэндаў.

Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Пратакол аб яго змяненні накіраваны на садзейнічанне развіццю i паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на ўзаемавыгадных умовах.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.10.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме