Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу ад 18 ліпеня 1995 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2232
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу ад 18 ліпеня 1995 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу ад 18 ліпеня 1995 года (далей —  Пратакол) быў падпісаны 31 снежня 2019 года ў пункце пропуску «Каменны Лог — Мядзінінкай» у мэтах удасканалення работы пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.

Пратаколам прадугледжваецца змяненне статусу пункта спрошчанага пропуску «Твярачус (Літоўская Рэспубліка) — Відзы (Рэспубліка Беларусь)» — на міжнародны.

Гэты пункт пропуску будзе адкрыты для перасячэння граніцы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, парожнімі транспартнымі сродкамі і транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічна дапушчальная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, незалежна ад іх дзяржаўнай прыналежнасці, а таксама для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання, прадугледжаных прававымі актамі, што дзейнічаюць на тэрыторыях дзяржаў бакоў.

Пратаколам прадугледжваецца таксама скасаванне пунктаў спрошчанага пропуску «Ураляй (Літоўская Рэспубліка) — Клявіца (Рэспубліка Беларусь)» і «Прыянай (Літоўская Рэспубліка) — Кемелішкі (Рэспубліка Беларусь)».

Спрошчаны пункт пропуску «Адуцішкіс (Літоўская Рэспубліка) — Мальдзевічы (Рэспубліка Беларусь)» пасля яго ўладкавання і стварэння неабходнай інфраструктуры будзе дзейнічаць у рэжыме міжнароднага аўтадарожнага пункта для пропуску парожніх транспартных сродкаў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Гайдукевіч Алег Сяргеевіч


Адказны работнік Сакратарыята: Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела  па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме