Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола паміж дзяржавамі – удзельнікамі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржаўных закупак»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1549
Апісанне законапраекта

17 мая 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола паміж дзяржавамі — удзельніцамі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржаўных закупак», які быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол накіраваны на пашырэнне магчымасцей для свабоднага руху тавараў і паслуг у зоне свабоднага гандлю за кошт збліжэння ўмоў рэгулявання адносін у сферы дзяржаўных закупак нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі дзяржаў — удзельніц Дагавора, павышэння інфармацыйнай адкрытасці і празрыстасці ажыццяўлення дзяржаўных закупак, бесперашкоднага і роўнага доступу патэнцыяльных пастаўшчыкоў да ўдзелу ў дзяржаўных закупках.

Пунктам 1 артыкула 10 Пратакола вызначана, што дзяржавы — удзельніцы гэтага Пратакола маюць права заключаць міжнародныя дагаворы ў сферы дзяржаўных закупак з дзяржавамі, якія не з’яўляюцца ўдзельніцамі дадзенага Пратакола. Пры гэтым права заключаць падобныя двухбаковыя дагаворы паміж удзельнікамі Пратакола не прадугледжана. У сувязі з гэтым Рэспублікай Беларусь была зроблена заява да Пратакола:
«З улікам членства Рэспублікі Беларусь у Еўразійскім эканамічным саюзе Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што пунктам 2 артыкула 10 Пратакола дапускаецца заключэнне двухбаковых міжнародных дагавораў паміж дзяржавамі — удзельніцамі Еўразійскага эканамічнага саюза, як гэта прадугледжана пунктам 2 артыкула 114 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года».

Ратыфікацыя Пратакола будзе садзейнічаць далейшаму развіццю эканамічных сувязей паміж дзяржавамі — удзельніцамі Дагавора, а таксама гарманізацыі і ўдасканальванню іх нарматыўна-прававой базы ў сферы ажыццяўлення дзяржаўных закупак.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Рыбак Андрэй Анатольевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Беразоўская Юлія Ігараўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.03.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 17.05.2017 17 мая 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by