Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1227
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

17 мая 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года».

Пратакол падпісаны ў г. Мінску 11 лістапада 2016 года і накіраваны на пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай.

Пратаколам уносяцца змяненні ў «Спіс А. Экспарт Рэспублікі Куба» і «Спіс Б. Экспарт Рэспублікі Беларусь» у мэтах забеспячэння магчымасці пашырыць у далейшым пералік тавараў і вырабаў, якія пастаўляюцца ў рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Місявец Віталій Рыгоравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Іванова Наталля Аляксандраўна – галоўны спецыяліст адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 17.05.2017 17 мая 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты