Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, якое рэгулюе дзейнасць Банка ў Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3774
Апісанне законапраекта

26 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, якое рэгулюе дзейнасць Банка ў Рэспубліцы Беларусь».

Рамачнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам падпісана ў рамках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады і мае на мэце забеспячэнне прытоку дадатковых фінансавых сродкаў у эканоміку, а таксама далейшае развіццё супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з аўтарытэтнымі замежнымі і міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

Банк прадастаўляе доўгатэрміновае фінансаванне для рэалізацыі абгрунтаваных і жыццяздольных інвестыцыйных праектаў у Еўропе і за яе межамі.

Папярэднія ацэнкі і дамоўленасці дазваляюць Беларусі ўжо ў бягучым годзе прапанаваць для фінансавання Банкам інвестыцыйных праектаў прыкладна на 200 мільёнаў еўра.

Дадзенае Рамачнае пагадненне ў поўнай меры адказвае нацыянальным інтарэсам, а яго рэалізацыя стане яшчэ адным фактарам забеспячэння эканамічнага росту, з аднаго боку, і павышэння эфектыўнасці інвестыцый за кошт экспертнай падтрымкі і кантролю — з другога.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы

Адказны дэпутат: Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Чупракоў Аляксандр Уладзіміравіч – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.06.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by