Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Выканаўчай праграмы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2971
Апісанне законапраекта

3 жніўня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі выканаўчай праграмы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 чэрвеня 2020 года.

Прыняцце праекта Закона неабходна для выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур ратыфікацыі выканаўчай праграмы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі. Рэалізацыя выканаўчай праграмы дазволіць стварыць неабходныя прававыя падставы для пашырэння і паглыблення кантактаў паміж краінамі па ўсім спектры напрамкаў адукацыйнай дзейнасці, павысіць міжнародны статус нацыянальнай сістэмы адукацыі. Ратыфікацыя і ўступленне ў сілу выканаўчай праграмы будуць спрыяць пашырэнню і паглыбленню практычнага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет у сферы адукацыі, узаемавыгадных сувязей паміж краінамі.

Мяркуецца, што рэалізацыя дакумента не пацягне негатыўных наступстваў фінансавага, эканамічнага і палітычнага характару і не запатрабуе дадатковага фінансавання з рэспубліканскага бюджэту.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Злотнікаў Андрэй Анатольевіч


Адказны работнік Сакратарыята:

Гамеза Валерый Валяр’янавіч ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.06.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме