Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацый Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1558
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 31 сакавіка 2020 года.

Пагадненне распрацавана ў мэтах выканання Плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан ад 2 лістапада 2018 года ў мэтах павышэння ўзроўню і пашырэння напрамкаў беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі кадраў і падпісана 1 жніўня 2019 года ў г. Мінску.

Артыкуламі 2 — 9 Пагаднення прадугледжана ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і навучанні, якія выдаюцца ўпаўнаважанымі на гэта органамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан у мэтах прадащжэння адукацыі ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях у адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі дзяржаў. Пры гэтым згодна з артыкулам 10 Пагаднення допуск да занятку прафесійнай дзейнасцю ўладальнікаў дакументаў аб адукацыі, пералічаных у дакуменце, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прысвоенай кваліфікацыяй і нацыянальным заканадаўствам дзяржавы, у якой просіцца прызнанне.

Ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні будзе спрыяць умацаванню супрацоўніцтва з Рэспублікай Узбекістан. Яго рэалізацыя дасць магчымасць стварыць неабходныя прававыя падставы для пашырэння і паглыблення кантактаў паміж краінамі па ўсім спектры напрамкаў адукацыйнай дзейнасці, павысіць міжнародны статус айчыннага адукацыі.

Мяркуецца, што рэалізацыя Пагаднення не прывядзе да негатыўных наступстваў фінансавага, эканамічнага і палітычнага характару і не запатрабуе дадатковага фінансавання з рэспубліканскага бюджэту.

Ратыфікацыя і ўступленне ў сілу Пагаднення будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню і паглыбленню ўзаемавыгадных сувязей паміж краінамі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Аўтухова Таццяна Анатольеўна


Адказны работнік Сакратарыята: Гамеза Валерый Валяр’янавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.03.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме