Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: № 7450
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2018 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, змяненняў, якія прапануюцца ў падатковае і бюджэтнае заканадаўства.

Законапраектам прапануецца вызначыць аб’ёмы даходаў, расходаў і прафіцыту рэспубліканскага бюджэту.

У 2018 годзе прадугледжваецца ўключыць у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: фонду нацыянальнага развіцця, рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і рэспубліканскага дарожнага фонду.

Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2018 год прагназуюцца ў суме 20 485 376 244 рублі. Структуру даходаў рэспубліканскага бюджэту складаюць падатковыя даходы, непадатковыя даходы, бязвыплатныя паступленні.

Асноўнымі падатковымі крыніцамі даходаў рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы рэспубліканскага бюджэту на 2018 год складуць 19 751 495 082 рублі.

У 2018 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона некаторых катэгорый насельніцтва.

У 2018 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.

На 2018 год фарміраванне рэспубліканскага бюджэту праведзена з прафіцытам 733 881 162 рублі.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.12.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме