Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 7370
Апісанне законапраекта

19 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2019 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, змяненняў, якія прапануюцца ў падатковае і бюджэтнае заканадаўства.

Законапраектам прапануецца вызначыць аб’ёмы даходаў, расходаў і прафіцыту рэспубліканскага бюджэту.

У 2019 годзе прадугледжваецца ўключыць у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: фонду нацыянальнага развіцця, рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і рэспубліканскага дарожнага фонду.

Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2019 год прагназуюцца ў суме 23 682 708 929 рублеў. Структуру даходаў рэспубліканскага бюджэту складаюць падатковыя даходы, непадатковыя даходы, бязвыплатныя паступленні.

Асноўнымі падатковымі крыніцамі даходаў рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы рэспубліканскага бюджэту на 2019 год складуць 21 980 835 164 рублеў.

У 2019 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона некаторых катэгорый насельніцтва.

У 2019 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.

На 2019 год фарміраванне рэспубліканскага бюджэту праведзена з прафіцытам 1 701 873 765 рублеў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй  па бюджэце і фінансах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.12.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by