Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 5925
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2020 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі.

Законапраектам прапануецца вызначыць аб’ёмы даходаў, расходаў і дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту.

У 2020 годзе прадугледжваецца ўключыць у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: фонду нацыянальнага развіцця, рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі і рэспубліканскага фонду грамадзянскай авіяцыі.

Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2020 год прагназуюцца ў суме 24 425 693 378 рублеў. Структуру даходаў рэспубліканскага бюджэту складаюць падатковыя даходы, непадатковыя даходы, бязвыплатныя паступленні.

Асноўнымі падатковымі крыніцамі даходаў рэспубліканскага бюджэту ў 2020 годзе з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы рэспубліканскага бюджэту на 2020 год складуць 25 420 770 731 рубель.

У 2020 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць з’яўляцца забеспячэнне эканамічнага росту на аснове павышэння эфектыўнасці выкарыстання знешніх і ўнутраных рэсурсаў у інтарэсах росту дабрабыту насельніцтва Беларусі і скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.

У 2020 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.

На 2020 год фарміраванне рэспубліканскага бюджэту праведзена з дэфіцытам 995 077 353 рубля.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме