Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб самарэгулюючых арганізацыях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4101
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб самарэгулюючых арганізацыях».

Законапраект накіраваны на стварэнне прававых умоў для ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў самарэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці, што з’яўляецца важным складовым элементам рэалізацыі стратэгіі далейшага эканамічнага развіцця краіны.

Самарэгуляванне мае на ўвазе альтэрнатыўны механізм прыватнага кантролю і рэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Яго ключавой ідэяй з’яўляецца размеркаванне функцый кантролю і нагляду за дзейнасцю суб’ектаў у пэўнай сферы і адказнасці за іх дзеянні паміж дзяржавай і самімі ўдзельнікамі рынку.

Самарэгуляванне, як у агульным выпадку, так і ў прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццяўляецца з дапамогай стварэння самарэгуляванай арганізацыі.

Законапраектам прапануецца вызначыць прынцыпы і віды самарэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь, парадак прысваення некамерцыйным арганізацыям статусу самарэгулявальная арганізацый, заканадаўчыя патрабаванні да арганізацыі функцыянавання і да ажыццяўлення такімі арганізацыямі сваёй бягучай дзейнасці, асноўныя ўмовы членства ў іх.

Законапраектам таксама рэгламентуюцца парадак прымянення самарэгуляванай арганізацыяй мер уздзеяння ў дачыненні да сваіх членаў, а таксама пытанні ўзаемадзеяння самарэгулявальных арганізацый з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі органамі.

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць знізіць непасрэдны ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці суб’ектаў пры захаванні адказнасці бізнесу перад спажыўцамі.

Самарэгуляванне бізнэсу можа стаць эфектыўнай альтэрнатывай дзяржаўнаму ўмяшанню ў эканоміку, забяспечыць зніжэнне дзяржаўных выдаткаў на дзяржаўнае кіраванне, а таксама вялікую гнуткасць і большы ўлік інтарэсаў удзельнікаў рынка.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Адкліканы суб'ектам

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы

Адказны дэпутат: Брыч Леанід Рыгоравіч


Адказны работнік Сакратарыята:

Падшыпкiн Дзмітрый Аляксандравіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы

Афанасьеў Ян Віктаравіч – галоўны саветнік  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.09.2020

2. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Падрыхтоўка да другога чытання

4. Адкліканы суб'ектам
Дата: 26.08.2022
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by