Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2798
Апісанне законапраекта

7 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін».

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення прававых адносін у галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых раслін з улiкам выканання дамоўных абавязацельстваў у рамках ЕАЭС і іншых міждзяржаўных дамоваў Рэспублікі Беларусь.

Удакладняюцца галіновыя нормы, тэрміны і механізмы ажыццяўлення суб’ектамі селекцыі і насенняводства селекцыйнай і насенняводчай дзейнасці ў частцы вытворчасці, захоўвання, рэалізацыі, выкарыстання, фарміравання страхавых фондаў насення сельгасраслін, адносін паміж селекцыянерамі, вытворцамі, спажыўцамі і пастаўшчыкамі.

Улічваючы, што Лясным кодэксам у поўным аб’ёме ўрэгуляваны пытанні насенняводства лясных раслін, выключаецца дубліраванне аналагічных прававых нормаў.

Вызначаюцца аб’екты і суб’екты селекцыі і насенняводства сельгасраслін, ўсталёўваюцца паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку па пытаннях дзейнасці, што ажыццяўляецца ў рамках сістэмы развіцця селекцыі і насенняводства сельгасраслін.

Прадугледжваецца правядзенне атэстацыі вытворцаў насення з правам на ажыццяўленне насенняводства сельгасраслін высокіх рэпрадукцый пэўных відаў. Звесткі ўключаюцца ў дзяржаўны рэестр вытворцаў насення.

Вытворцы насення, якія не прайшлі атэстацыю, маюць права ажыццяўляць насенняводства толькі для ўласных патрэб без права наступнай іх рэалізацыі на ўнутраным рынку рэспублікі.

Увезеныя ў Рэспублiку Беларусь i прызначаныя для выкарыстання насення сельгасраслін падлягаюць абавязковай праверцы на адпаведнасць патрабаванням, устаноўленым нарматыўнымі прававымі актамі ў Рэспубліцы Беларусь (выдаецца пасведчанне на насенне сельскагаспадарчых раслін). У пэўных выпадках беларускім бокам для ўвезенага насення сельскагаспадарчых раслін могуць прызнавацца далучаныя дакументы.

Рэгулююцца пытанні навуковага і кадравага забеспячэння ў галіне селекцыі і насенняводства сельгасраслін, у тым ліку ў дачыненні да фарміравання заказу на падрыхтоўку ўстановамі адукацыі спецыялістаў у галіне селекцыі сельгасраслін.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Краўцоў Сяргей Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Варанкова Эла Анатольеўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы

Цвяткова Таццяна Мікалаеўна —галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.06.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Падрыхтоўка да другога чытання
4. Другое чытанне
Усе законапраекты