Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб судова-экспертнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3027
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дадзены законапраект распрацаваны Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у мэтах удасканалення прававога рэгулявання сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Законапраектам вызначаюцца прававыя асновы судова-экспертнай дзейнасці, у тым ліку яе навукова-метадычнага, матэрыяльна-тэхнічнага і іншага забеспячэння, замацоўваюцца яе прынцыпы, урэгулявана сістэма кіравання, уніфікаваны працэсуальныя асновы правядзення судовых экспертыз у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсах (далей — судовыя экспертызы) у мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры правядзенні судовых экспертыз, а таксама прававыя асновы вядзення крыміналістычных улікаў і калекцый.

Праектам Закона замацоўваюцца агульныя палажэнні, якія тычацца парадку арганізацыі і парадку правядзення судовых экспертыз.

У праекце Закона уніфікаваны правы і абавязкі судовага эксперта, вызначаны адзіныя патрабаванні да зместу заключэння судовага эксперта.

Дадзены законапраект як адзіны заканадаўчы акт, які рэгулюе сферу судова-экспертнай дзейнасці, дасць магчымасць рэалізаваць навукова-тэхнічны патэнцыял грамадства пры ажыццяўленні правасуддзя, будзе садзейнічаць умацаванню правапарадку, а таксама вырашэнню многіх праблемных пытанняў у частцы арганізацыйнага, навукова-метадычнага, кадравага, інфармацыйнага забеспячэння судова экспертнай дзейнасці, гарантый абароны правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб у гэтай сферы.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Маркевіч Аляксандр Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў  па заканадаўстве

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by