Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5688
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў», які быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Так, у праекце для асаблівай эканамічнай зоны – Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»:

замацоўваюцца правы і паўнамоцтвы адміністрацыі парку, якая з’яўляецца дзяржаўнай установай;

вызначаюцца як геаграфічныя аб’екты складовыя часткі парку;

устанаўліваецца парадак прысваення найменняў і перайменавання такіх частак.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.09.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Кананчук Ігар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна— галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты