«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 5331
14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні».
Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення асобных норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» ў адпаведнасць з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2017 г. № 233 «Аб пенсіённым забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян».
Дакументам прадугледжана змяншэнне працягласці стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду, патрэбнага для назначэння пенсіі па ўзросце для грамадзян, якія:
ажыццяўлялі догляд за інвалідам I групы або за дзіцяцей-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. Гэта катэгорыя грамадзян будзе мець права на працоўную пенсію па ўзросце пры наяўнасці не менш за 10 гадоў страхавога стажу і агульнага стажу працы не менш за 40 гадоў у мужчын і 35 гадоў у жанчын;
працяглы час (не менш за 10 каляндарных гадоў) праходзілі ваенную службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях), але не маюць права на пенсію па заканадаўстве аб пенсiённым забеспячэннi ваенаслужачых. Такая катэгорыя грамадзян будзе мець права на працоўную пенсію па ўзросце пры наяўнасці не менш за 10 гадоў страхавога стажу і агульнага стажу працы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын.
Законапраектам таксама прадугледжана норма, якая дазваляе ўключаць у стаж для назначэння і вылічэння працоўнай пенсіі перыяды догляду за інвалідам I групы або за дзіцяцей-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за састарэлым, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе, што ажыццяўляецца і пасля дасягнення пенсіённага ўзросту.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Мурына Юлія Георгіеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.
2. Першае чытанне
Сесія: Трэцяя сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 09.11.2017 9 лістапада 2017 года, чацвёртае пасяджэнне трэццяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Трэцяя сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 14.12.2017 14 снежня 2017 года, восьмае пасяджэнне трэццяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні