Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7454
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на супрацьдзеянне допінгу ў спорце.

Праектам Закона прапануецца:

устанавіць у Рэспубліцы Беларусь крымінальную адказнасць за схіленне спартсмена да выкарыстання забароненых у спорце рэчываў і метадаў персаналам спартсмена і за выкарыстанне забароненых у спорце рэчываў і метадаў у дачыненні да спартсмена, дапоўніўшы Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь адпаведна артыкуламі 3311 і 3312;

унесці змены ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, дапоўніўшы яго новай падставай звальнення спартсменаў, трэнераў і іншых асоб з ліку персаналу спартсмена, — у сувязі са спартыўнай дыскваліфікацыяй за допінг у спорце.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 21.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Багдановіч Аляксандр Віктаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 



Першае чытанне
Усе законапраекты