Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1845-ДСК
Апісанне законапраекта
7 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Законапраект накіраваны на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы абароны дзяржаўных сакрэтаў.

Праектам Закона прапануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сакрэтах».

У прыватнасці, законапраектам прапануецца:

дапоўніць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сакрэтах» і Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь нормамі, якія ўстанаўліваюць прававую падставу для скасавання працоўнага дагавора (кантракта) з работнікам, якому для выканання сваіх працоўных абавязкаў неабходны допуск да дзяржаўных сакрэтаў, у выпадку спынення яму такога допуску;

ускласці на органы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь каардынацыю прымянення дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі сродкаў шыфраванай, іншых відаў спецыяльнай сувязі, ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем названых сродкаў;

удакладніць умовы прадастаўлення грамадзянам допуску да дзяржаўных сакрэтаў; парадак азнаямлення ўдзельнікаў гаспадарчага працэсу з матэрыяламі спраў і працэсуальнымі дакументамі, якія змяшчаюць дзяржаўныя сакрэты.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.03.2017
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by