Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2922
Апісанне законапраекта

16 снежня 2020 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

Падрыхтоўка дакумента абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі асобных норм дзеючага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» з улікам судовай і іншай практыкі яго прымянення, патрабаванняў асноўных праграмных дакументаў, а таксама неабходнасцю папаўнення прабелаў прававога рэгулявання і ўзгаднення норм Закона з шэрагам заканадаўчых актаў.

Вынікамі прыняцця законапраекта стануць актуалізацыя галоўнага заканадаўчага акта, які рэгулюе пытанні карпаратыўнага заканадаўства, фарміраванне адпаведных сучасным патрабаванням прававых умоў функцыянавання гаспадарчых таварыстваў, рэгламентацыя цэлага шэрагу працэдур, звязаных з кіраваннем дзейнасцю такіх суб'ектаў гаспадарання.

Законапраектам замацоўваюцца дадатковыя механізмы, якія дазваляюць стабілізаваць фінансава-гаспадарчую дзейнасць гаспадарчага таварыства. Адным з такіх механізмаў з'яўляецца магчымасць унясення укладаў у маёмасць таварыства яго ўдзельнікамі, якія не змяняюць памер статутнага фонду і памер долей (акцый) удзельнікаў. Таксама закладаецца магчымасць канвертаваць даўгі гаспадарчых таварыстваў у долі (акцыі).

Законапраектам таксама замацоўваецца магчымасць бязвыплатнай перадачы цi продажу акцый (долей) членам органаў кіравання і іншым работнікам гаспадарчага таварыства ў мэтах іх матывацыі і павышэння асабістай зацікаўленасці ў развіцці гаспадарчага таварыства.

Шэраг палажэнняў законапраекта накіраваны на ўдасканаленне складу і структуры савета дырэктараў (наглядальнага савета). У прыватнасці, вызначаюцца патрабаванні да кваліфікацыйных, прафесійных і іншых якасцей кандыдатаў.

У законапраект таксама ўключаны палажэнні, якія рэгламентуюць пытанні ажыццяўлення кіравання таварыствам з выкарыстаннем сучасных электронных тэхналогій. Замацаванне прававых умоў для дыстанцыйнага ўдзелу ў агульных сходах удзельнікаў і пасяджэннях савета дырэктараў (наглядальнага савета) гаспадарчых таварыстваў дасць магчымасць павысіць аператыўнасць прыняцця важных кіраўніцкіх рашэнняў і з'яўляецца вельмі актуальным крокам ва ўмовах бягучага неспрыяльнага санітарна-эпідэміялагічнага становішча, выкліканага каранавiруснай iнфекцыяй.

Прапанаваныя законапраектам новаўвядзенні дазволяць выкарыстоўваць новыя формы інвеставання і магчымасці для фінансавага аздараўлення гаспадарчых таварыстваў, стварыць умовы для доўгатэрміновай матывацыі іх работнікаў, забяспечыць павышэнне празрыстасці гаспадарчых таварыстваў, палепшыць практыку карпаратыўнага кіравання, узмацніць абарону правоў акцыянераў, што ў канчатковым выніку будзе спрыяць паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь.


Гісторыя законапраекта

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» была зменена.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў  па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы


Адказны работнік Сакратарыята:
Падшыпкiн Дзмітрый Аляксандравіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы»

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.05.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Падрыхтоўка да другога чытання
4. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by