Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5687
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у сферы арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Зыходзячы з гэтага прапануецца ўнесці карэкціроўкі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях на аснове прапаноў зацікаўленых дзяржаўных органаў з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

увесці паведамляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;

прадугледзець шэраг мер, накіраваных на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі, у тым ліку дадатковыя патрабаванні да арганізатараў масавага мерапрыемства, пералiку прадметаў, забароненых да праносу ў месца правядзення масавага мерапрыемства, а таксама на павышэнне ўзроўню адказнасці палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый за арганізацыю і правядзенне масавых мерапрыемстваў;

урэгуляваць працэдуру адклікання заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства;

устанавіць абавязак журналіста, які прысутнічае на масавым мерапрыемстве з мэтай асвятлення ходу падзей, мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і службовае пасведчанне журналіста сродку масавай інфармацыі;

прадугледзець магчымасць змены кіраўніком мясцовага органа пры разглядзе заявы па ўзгадненні з арганізатарам масавага мерапрыемства  віду масавага мерапрыемства (замест дэманстрацыі дазваляць мітынг і інш.);

вызначыць вычарпальны пералік спосабаў, якімі нельга аб’яўляць аб масавых мерапрыемствах да атрымання дазволу на іх правядзенне; 

унесці іншыя карэкціроўкі юрыдыка-тэхнічнага характару.

 

7 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» (далей – праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у сферы арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца ўвесці паведамляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі; прадугледзець шэраг мер, накіраваных на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі; урэгуляваць працэдуру адклікання заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства; усталяваць абавязак журналіста, які прысутнічае на масавым мерапрыемстве з мэтай асвятлення ходу падзей, мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і службовае пасведчанне журналіста сродку масавай інфармацыі; прадугледзець магчымасць змены кіраўніком мясцовага органа пры разглядзе заявы па ўзгадненні з арганізатарам масавага мерапрыемства віду масавага мерапрыемства; усталяваць вычарпальны пералік спосабаў, якімі нельга аб’яўляць аб масавых мерапрыемствах да атрымання дазволу на іх правядзенне.

У ходзе дапрацоўкі законапраекта да другога чытання зменена паняцце «іншае масавае мерапрыемства», удакладнены парадак інфармавання арганізатарам удзельнікаў аб правядзенні масавага мерапрыемства ў паведамляльным парадку, а таксама парадак аплаты паслуг пры правядзенні такога масавага мерапрыемства, устаноўлены абавязак мясцовага органа ў пісьмовым выглядзе інфармаваць арганізатара масавага мерапрыемства, якое праводзіцца ў паведамляльным парадку, аб недапушчальнасці яго правядзення ваўстаноўленых выпадках, скарэктавана норма ў дачыненні да абавязкаў журналіста, які прысутнічае на масавым мерапрыемстве з мэтай асвятлення ходу падзей, мець ясна бачны адметны знак.

У мэтах выключэння практыкі шматразовай карэкціроўкі законаў з законапраекта былі выключаны нормы аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях для рэалізацыі ў рамках іншага законапраекта.

 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.09.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Саўко Валерый Іосіфавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты