Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 974
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

Мэтамі падрыхтоўкі законапраекта з'яўляюцца прывядзенне Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 года «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» у адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі Кіраўніка дзяржавы, узгадненне яго палажэнняў з іншымі заканадаўчымі актамі, а таксама ўдасканаленне асобных норм гэтага Закона, якія рэгламентуюць аўтамабільныя перавозкі, з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Законапраектам размяжоўваюцца паняцці такіх відаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, як «аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах» і «аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах», замацоўваюцца прававыя механізмы рэгулявання адпаведных адносін, накіраваныя на супрацьдзеянне ажыццяўленню нелегальных аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Дакументам прапануецца сфармiраваць празрыстую сістэму арганізацыі аўтамабільных перавозак, заснаваную на эфектыўным узаемадзеянні суб'ектаў гаспадарання і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, замацаваць асаблівасці выканання міжнародных аўтамабільных перавозак.

Асаблiвая ўвага ў законапраекце надаецца дэталізацыі на ўзроўні заканадаўчага акта прававога рэгулявання арганізацыі і выканання перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі. У ходзе падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні нормы законапраекта, якія рэгламентуюць перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, дапрацаваны з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. У дакуменце таксама замацаваны прававыя асновы для развіцця ў Рэспубліцы Беларусь практыкі выкарыстання электронных інфармацыйных сістэм пры ажыццяўленні адпаведных перавозак.

У прыватнасці, тэкст законапраекта дапоўнены вызначэннем паняцця «электронная інфармацыйная сістэма», а таксама палажэннямі, якiя ўстанаўліваюць асаблівасці выканання перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі з улікам існуючых магчымасцяў па прадастаўленні такімі сістэмамі кліентам шырокага спектру паслуг пры ажыццяўленні аўтамабільнай перавозкі пасажыраў (прыём і перадача заказаў, ідэнтыфікацыя бакоў перавозкі, фіксацыя ўсёй неабходнай інфармацыі аб заказе, магчымасць зручнай безнаяўнай аплаты і інш.).

Шэраг палажэнняў законапраекта накіраваны на ўдасканаленне прававой абароны аўтамабільных перавозчыкаў і выключэнне выпадкаў неабгрунтаванага прыцягнення іх да адказнасці за адсутнасць або няправільнае афармленне грузасуправаджальных дакументаў.

 

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць ліквідаваць прабелы ў заканадаўчым рэгуляванні, павысіць эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільнага транспарту і аўтамабільных перавозак, забяспечыць адпаведнасць нарматыўных прадпісанняў сучасным міжнародным патрабаванням у гэтай галіне, павысіць якасць транспартнага абслугоўвання насельніцтва.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.03.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Рэбкавец Іван Рыгоравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Падшыбкін Дзмітрый Аляксандравіч – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Першае чытанне
Скліканне:
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты