Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Рэспублікі
Уваходны нумар: 6355
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» з улікам практыкі прымянення, у тым ліку шляхам устаранення маючых месца калізій, прабелаў і прававой нявызначанасці.

Дакументам прапануецца шэраг новаўвядзенняў, якія абумоўлены неабходнасцю забеспячэння разумнага балансу інтарэсаў праваўладальнікаў аб’ектаў аўтарскага права і сумежных праў і грамадства ў цэлым, а таксама патрабаваннямі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і сучасным навукова-тэхнічным развіццём.

Так, найбольш важнымі навеламі праекта Закона з’яўляюцца:

канкрэтызацыя аб’ёму асабістых немаёмасных праў у дачыненні да выкарыстання аўдыявізуальных твораў (абмежаванне праў аўтара на адкліканне і на абнародаванне);

пашырэнне пераліку дапушчальных выпадкаў свабоднага выкарыстання твораў у гуманітарных мэтах (у рамках адукацыйнага працэсу; з мэтай забеспячэння доступу да іх асоб з абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць візуальную інфармацыю);

вызваленне аператараў электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі ад грамадзянска-прававой адказнасці ў форме выплаты кампенсацыі ў сувязі з ажыццяўленнем імі паведамлення для ўсеагульнага ведама тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм;

увядзенне паняцця «адкрытая ліцэнзія» як спецыяльнага спрошчанага спосабу заключэння ліцэнзійнага дагавору на падставе зробленай праваўладальнікам публічнай аферты, магчымасць заключэння ліцэнзійнага дагавора ў вуснай форме;

зніжэнне з дзесяці да адной базавай велічыні мінімальнага памеру кампенсацыі за парушэнне выключнага права на аб’екты аўтарскага права і сумежных праў;

удасканаленне сістэмы дагавораў, якія заключаюцца пры стварэнні і выкарыстанні аб’ектаў аўтарскага права і сумежных праў, і прававога рэгулявання асобных дагавораў (уключэнне норм аб аўтарскім дагаворы ў ліцэнзійны дагавор);

увядзенне абавязку штогадовага накіравання ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва 25 працэнтаў ад сумы ўзнагароджання, сабранага арганізацыяй, якая кіруе маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў на калектыўнай аснове і ажыццяўляе збор узнагароджання за ўзнаўленне твораў і аб’ектаў сумежных праў у асабістых мэтах;

удасканаленне механізма калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі.

Гісторыя законапраекта

У ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта «Аб унясеннні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» змянілася на 

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах»


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Няхайчык Аксана Уладзіміраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by