Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 607
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь 

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
«Аб барацьбе з тэрарызмам», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне механізмаў прадухілення і спынення тэрарыстычнай дзейнасці.

У прыватнасці, праектам Закона прапануецца:

удакладніць азначэнне тэрміна «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»;

аднесці да суб’ектаў, якiя непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і вызначыць іх кампетэнцыю пры ажыццяўленні гэтай функцыі; 

дапоўніць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам» тэрмінам «крытычна важныя аб’екты» і яго азначэннем, палажэннямі, якія вызначаюць парадак выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне барацьбы з тэрарызмам.

Гісторыя законапраекта
3 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам».
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:

Купава Уладзімір Віктаравіч ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы.


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 02.02.2017
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by