Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5609
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека».

Гэты законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» з улікам практыкі яго прымянення, а таксама ў сувязі з неабходнасцю ўвядзення дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў сферу правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека (далей — сацыяльна небяспечныя захворванні, ВІЧ).

Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца ўнясенне наступных дапаўненняў і змяненняў.

Для рэалізацыі на практыцы дзяржаўнага сацыяльнага заказу законапраектам уводзяцца новыя тэрміны, такія як «дзяржаўны сацыяльны заказ у галіне правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ», «праект, накіраваны на папярэджанне распаўсюджвання сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ», «паслуга, накіраваная на папярэджанне распаўсюджвання сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ», і даюцца іх азначэнні.

Улічваючы існуючы вопыт узаемадзеяння розных дзяржаўных органаў і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый у рамках рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, праектам Закона пашыраюцца магчымасці ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, у тым ліку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый аховы здароўя і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, пры правядзенні імі прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ.

У мэтах папярэджання перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці законапраектам таксама замацоўваецца палажэнне аб прадастаўленні для дзяцей, народжаных ВІЧ-інфіцыраванымі жанчынамі, бясплатнага замяшчальнага выкормлівання на першым годзе жыцця.

Разам з гэтым праектам Закона пашыраецца пералік прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ, пры гэтым адзначаецца, што большасць з іх можа ажыццяўляцца шляхам фарміравання і размяшчэння дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ.

Акрамя таго, законапраектам рэгламентуецца парадак фарміравання дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ. У прыватнасці:

вызначаюцца мэты, асноўныя прынцыпы, крыніцы фінансавання дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ;

замацоўваюцца паўнамоцтвы дзяржаўнага заказчыка і ўстанаўліваюцца патрабаванні да выканаўцаў дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ;

рэгулююцца пытанні, звязаныя з правядзеннем конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ і заключэннем дагавора на яго выкананне, кантролем за рэалізацыяй дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ і вырашэннем спрэчак, рознагалоссяў паміж яго дзяржаўным заказчыкам і выканаўцам.

Прыняцце праекта Закона і рэалізацыя яго палажэнняў дадуць магчымасць забяспечыць усеагульны доступ да дыягностыкі, лячэння, догляду і сацыяльнай падтрымкі асоб, якія маюць сацыяльна небяспечныя захворванні, ВІЧ, а таксама знізіць распаўсюджванне сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ у групах насельніцтва з высокай рызыкай заражэння такімі захворваннямі.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.11.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказны дэпутат: Астапюк Алена Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Рэут Наталля Іванаўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы,
Чарняк Юлія Анатоль'еўна – галоўны спецыяліст адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты