Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3875
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (далей — Законапраект), унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь .

Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання падпункта 2.5 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (далей – Указ) і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам ўносяцца дапаўненні ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — ПВКаАП) у мэтах удакладнення падведамнасці разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, учыненых заказчыкамі і падрадчыкамі па будаўніцтве аб'ектаў індустрыяльнага парку, інжынернымі арганізацыямі, прыцягнутымі да будаўніцтва аб’ектаў індустрыяльнага парку, а таксама супраць экалагічнай бяспекі і парадку прыродакарыстання, учыненых рэзідэнтамі і інвестарамі індустрыяльнага парку, сумеснай кампаніяй на тэрыторыі індустрыяльнага парка.

Законапраектам абмежавана яго распаўсюд выключна ў дачыненні да катэгорый спраў, суб’екты па якіх пералічаны ў падпункце 2.5 пункта 2 Указа.

Прадугледжаныя праектам дапаўненні ў ПВКаАП не пацягнуць змянення парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу, разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, ня пацягнуць змены прававога становішча суб’ектаў праваадносін (ні ў бок паляпшэння, ні ў бок пагаршэння), не ўсталююць якіх-небудзь пераваг названых суб'ектаў адзін перад адным у закрананай сферы.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прекращено рассмотрение
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 21.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Баранік Васілій Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Федасеева Ірына Аляксандращна —  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Першае чытанне Другое чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Статус: Прекращено рассмотрение
Законопроекты, в которые вошел текущий законопроект:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (увах. № 2894)
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме