Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1964
Апісанне законапраекта

14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання рашэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 2 лiпеня 2015 г. № Р-989/2015 «Аб праве грамадзян, якія выступаюць сведкамі ў крымінальным працэсе, на юрыдычную дапамогу».

У сваім рашэнні Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь адзначае, што ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей КПК) адсутнічаюць нормы, што непасрэдна замацоўваюць права грамадзян, якія з’яўляюцца сведкамі, на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, хоць паказанні сведак служаць важнай крыніцай доказаў, а невыкананне імі прадугледжаных КПК абавязкаў можа прывесці да крымінальнай адказнасці.

Такім чынам, крымінальна-працэсуальны закон, да задач якога адносяцца замацаванне належнай прававой працэдуры ажыццяўлення крымінальнага працэсу, спрыянне фарміраванню ў грамадстве павагі да правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, сцвярджэнню справядлівасці, не прадугледжвае механізма рэалізацыі права сведкі на юрыдычную дапамогу.

Зыходзячы з гэтага праектам Закона прапануецца ўнесці дапаўненні ў КПК. У прыватнасці, замацоўваецца права адваката сведкі пры адсутнасці абставін, якія выключаюць яго ўдзел у крымінальным працэсе ў адпаведнасці з патрабаваннямі КПК:

аказваць юрыдычную дапамогу сведку ў працэсуальных дзеяннях, што праводзяцца з удзелам сведкі;

з дазволу органа, які вядзе крымінальны працэс, задаваць пытанні сведку, якому ён аказвае юрыдычную дапамогу;

заяўляць адвод перакладчыку, які ўдзельнічае ў допыце сведкі, якому адвакат аказвае юрыдычную дапамогу;

знаёміцца з пратаколамі працэсуальных дзеянняў, пры правядзенні якіх ён аказваў юрыдычную дапамогу сведку, і ўносіць пісьмовыя заўвагі з нагоды правільнасці і паўнаты запісаў у пратаколах;

знаёміцца з запісам у пратаколе судовага пасяджэння паказанняў сведкі, якому ён аказваў юрыдычную дапамогу ў судзе.

Акрамя таго, ўстанаўліваюцца абавязкі і адказнасць адваката сведкі за выдаванне даных папярэдняга расследавання або закрытага судовага пасяджэння без дазволу органа, які вядзе крымінальны працэс.

 

Рэалізацыя палажэнняў адпаведнага закона дасць магчымасць ліквідаваць прагалы прававога рэгулявання ў частцы рэалізацыі права грамадзян, якія выступаюць сведкамі ў крымінальным працэсе, на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Кавалька Адам Дзмітрыевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Смагіна Вольга Уладзіміраўна ;– саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўгнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.04.2017
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by