Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1165
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта
17 мая 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Праектам Закона ўдакладняюцца правы спажыўца, у тым ліку ў частцы прад’яўлення патрабаванняў па вяртанню грашовых сродкаў і іншай кампенсацыі, карэктуецца пералік інфармацыі, якую вытворца (прадавец, пастаўшчык, прадстаўнік, выканаўца) абавязаны даць спажыўцу, а таксама патрабаванні да памеру шрыфта, які выкарыстоўваецца для ўказання цаны тавару (работы, паслугі), удакладняюцца абавязкі прадаўца (выканаўцы), у тым ліку па забеспячэнню магчымасці ажыццяўлення разлікаў у наяўнай і безнаяўнай форме за тавары (работы, паслугі).

Устанаўліваецца забарона на выпатрабаванне ад спажыўца дакумента, якi сведчыць асобу, пры ажыццяўленні вяртання спажыўцу грашовых сродкаў за тавар (работу, паслугу).

Законапраектам прадугледжваецца абавязак прадастаўляць спажыўцам звесткі аб класах энергаэфектыўнасці тавараў, краіне паходжання, а таксама іншыя звесткі ў адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Таксама праектам Закона замацоўваецца права спажыўца на выбар формы аплаты тавару (работы, паслугі) (у наяўнай або безнаяўнай форме). Уводзіцца забарона на ўсталяванне розных коштаў (тарыфаў) у дачыненні да аднаго віду тавараў (работ, паслуг) у залежнасці ад формы аплаты тавараў (работ, паслуг).

Прадугледжваецца ўзмацненне адказнасці перад спажыўцом за якасць і бяспеку тавараў, а таксама па ўдасканаленні адносін пры вяртанні спажыўцом набытага тавару з выяўленымі недахопамі.

Удакладнена таксама кампетэнцыя дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, якія ажыццяўляюць абарону правоў спажыўцоў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Адказны дэпутат: Жыбуль Наталія Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята: Патаповіч Кацярына Генадзеўна – саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме