Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 404
Апісанне законапраекта
2 красавіка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
   

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення асобных законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 мая 2017 г. № 142-ДСП і прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў», «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўнай ахове», «Аб статусе ваеннаслужачых», «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь», «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2017 г. № 33/300-48/9913р у праект Закона таксама ўключана норма аб выкладзе артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» у новай рэдакцыі, якая забяспечыць комплекснае рэгуляванне пытанняў фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўпраўлення ваеннай контрразведкі КДБ з улікам зменаў у заканадаўстве і практыкі, якая склалася.

Па рашэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у законапраект уключаны нормы па карэкціроўцы артыкулаў 6, 32 і 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» у частцы змянення асобных палажэнняў аб умовах матэрыяльнага, медыцынскага, санаторна-курортнага і сацыяльна-бытавога забеспячэння дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі, а таксама абмежаваннях, звязаных з ажыццяўленнем імі сваіх паўнамоцтваў, у сувязі з усталяваннем заканадаўчымі актамі іншых падыходаў рэгулявання гэтых пытанняў.

Прыняцце праекта Закона дазволіць прывесці тэрміналогію некаторых законаў, парадак харчовага і пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, а таксама ажыццяўлення сваёй дзейнасці дэпутатамі і членамі Савета Рэспублікі ў адпаведнасць са змяненнем заканадаўства, не запатрабуе выкарыстання сродкаў бюджэту ці іншых крыніц і не прывядзе да змянення велічыні даходаў і расходаў сродкаў бюджэту і пазабюджэтных фондаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч


Адказны работнік Сакратарыята: Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.01.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Дата: 31.01.2019
Законопроекты, в которые вошел текущий законопроект:
 — «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (увах. № 1961)
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме