«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3340
14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраект прадугледжвае карэкціроўку Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прывядзенне яго ў адпаведнасць з законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і іншымі актамі Кіраўніка дзяржавы з мэтай рашэння праблемных пытанняў, якія тычацца сферы банкаўскіх адносін, з улікам правапрымяняльнай практыкі, змянення заканадаўства, а таксама неабходнасці выключэння прававых хібаў у дадзенай сферы.
Законапраектам прадугледжана:
уключэнне палажэнняў, якія дакранаюцца афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь;
удасканальванне дзейнасці нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
замацаванне ў банкаўскім заканадаўстве асобных практычных аспектаў узаемадзеяння банкаў, Нацыянальнага банка і дзяржаўных органаў у частцы атрымання і давання звестак, якія састаўляюць банкаўскую тайну, а таксама ўдасканальванне парадку давання звестак, якія састаўляюць банкаўскую тайну;
удасканальванне нарматыўнага рэгулявання парадку спынення дзейнасці банка і ліквідацыя праблемных пытанняў, якія дакранаюцца выканання банкам сваіх абавязацельстваў пасля адклікання ў яго спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці;
замацаванне палажэнняў, накіраваных на абарону інтарэсаў грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг, у частцы зняцця абмежаванняў у выбары страхавой арганізацыі, не спагнання платы за інфармацыю аб умовах крэдытаванні і разгляд заявы аб даванні крэдыту і іншых дакументаў для атрымання крэдыту і за адкрыццё банкаўскага рахунка і залічэнне на яго сумы крэдыту;
урэгуляванне парадку аплаты дэпазітнага сертыфіката, які прад’яўлены да сканчэння тэрміну яго звароту;
выключэнне абавязку суб’ектаў гаспадарання выкарыстоўваць пячаткі;
устанаўленне парадку ажыццяўлення выплат пры дапамозе такіх відаў безнаяўных разлікаў як банкаўскае плацежнае абавязацельства і прамое дэбетаванне рахунка.
У цэлым, прыняцце законапраекта дазволіць выключыць прававыя хібы ў прымяненні банкаўскага заканадаўства і дасць магчымасць далейшага развіцця гэтага сектара эканомікі, у прыватнасці: узмацненні ролі банкаўскага сектара ў стварэнні прывабнага інвестыцыйнага клімату ў рэспубліцы.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна– галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
2. Першае чытанне
Сесія: Трэцяя сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 09.11.2017 9 лістапада 2017 года, чацвёртае пасяджэнне трэццяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Чацвёртая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 14.06.2018 14 чэрвеня 2018 года, семае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні