Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 7450
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам забяспечваецца прывядзенне палажэнняў Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Кодэкса) у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з заканадаўствам краін – партнёраў у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Законапраектам прадугледжваецца:

прынцып галоснасці, устаноўлены артыкулам 8 Кодэкса, дапоўніць «прынцыпам адкрытасці», які азначае магчымасць абнародавання (апублікавання) працэдур разгляду і прыняцця закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год, звестак аб ходзе выканання рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў і бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, вынікаў праверкі Камітэтам дзяржаўнага кантролю справаздач аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў за справаздачны фінансавы год і другіх звестак;

заканадаўчае замацаванне паняцця, функцый і паўнамоцтваў адміністратараў даходаў бюджэту. Гэта дазволіць з 1 студзеня 2019 года ўладкаваць улік усіх абавязацельстваў перад бюджэтам, а таксама будзе дапамагаць стварэнню болей дакладнай сістэмы па кантролі за паступленнем непадатковых даходаў бюджэту;

устанаўленне адзінага парадку размяшчэння сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў, бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, а таксама пазабюджэтных сродкаў дзяржаўных органаў і іншых бюджэтных арганізацый у банкаўскія ўклады (дэпазіты) з выплатай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, банкамі ў даход рэспубліканскага бюджэту працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі;

вызначэнне пераліку асноўных паказчыкаў, якія зацвярджаюцца заканадаўчым актам аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда на чарговы фінансавы год;

урэгуляванне парадку фарміравання і выканання бюджэту для забеспячэння бесперабойнага фінансавання мерапрыемстваў па абароне

суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, задавальненні патрэбнасцей дзяржавы і патрэб насельніцтва ва ўмовах надзвычайнага, ваеннага становішча;

адмена адлічэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць у бюджэт г. Мінска і павелічэнне нарматыву адлічэння дадзенага падатку ў рэспубліканскі бюджэт з мэтай упарадкавання міжбюджэтных дачыненняў з г. Мінскам.

У цэлым законапраект накіраваны на аптымізацыю бюджэтнага працэсу, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дапамагае рашэнню задач, якія стаяць перад бюджэтнай сістэмай.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.12.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна ― галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты