Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6362
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

 

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах рэалізацыі рашэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 10 красавiка 2018 г. № Р-1122/2018 «Аб праве на судовую абарону зацікаўленых асоб у загадным вядзенні».

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь палічыў неабходным ліквідаваць існуючы прабел заканадаўчага рэгулявання загаднага вядзення, забяспечыўшы права на судовую абарону іншых, якія не з’яўляюцца спагнаннікам або даўжніком, зацікаўленых асоб, правы і законныя інтарэсы якіх закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе.

У сувязі з гэтым Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прапануецца дапоўніць нормамі аб тым, што іншая асоба, правы і законныя інтарэсы якой закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, вынесеным судом, які разглядае эканамічныя справы, у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня, калі ёй стала вядома аб вынясенні такога вызначэння, мае права падаць у той жа суд матываваную заяву аб адмене пастановы аб судовым загадзе або адмене яе ў частцы.

Таксама прапануецца замацаваць, што суд пасля разгляду заявы выносіць вызначэнне аб адмене пастановы аб судовым загадзе (аб адмене яе ў частцы) або вызначэнне аб адмове ў адмене пастановы аб судовым загадзе.

Акрамя таго, праект Закона прадугледжвае дапаўненне Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь нормамі аб парадку паведамлення бакоў і зацікаўленых асоб, ад якіх паступілі адпаведныя заявы ў суд, аб прыняцці судом вызначэння аб адмене пастановы аб судовым загадзе (аб адмене яе ў частцы) або вызначэння аб адмове ў адмене пастановы аб судовым загадзе.

Дапаўненні аналагічнага характару прапануецца ўнесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.11.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Місько Максім Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Лапіцкая Iрына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянні  з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве.

 


 


Першае чытанне
Усе законапраекты