«Аб змяненні кодэксаў»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 6362
26 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў».
У мэтах забеспячэння права на судовую абарону асоб, якія не з’яўляюцца спагнаннікам або даўжніком, але правы і законныя інтарэсы якіх закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, прапануецца ўнесці змены ў главу 24 («Загаднае вядзенне») Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і главу 31 («Загаднае вядзенне») Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прапануецца дапоўніць нормамі аб тым, што іншая асоба, права і (або) законныя інтарэсы якой закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, вынесеным судом, што разглядае эканамічныя справы, у дзесяцідзённы тэрмін з дня, калі яму стала вядома аб вынясенні такога вызначэння, мае права падаць у суд заяву аб адмене вызначэння аб судовым загадзе або адмене яго ў частцы.
Прапануецца замацаваць, што суд пасля разгляду такой заявы выносіць вызначэнне аб адмене вызначэння аб судовым загадзе (аб адмене яго ў частцы) або вызначэнне аб адмове ў адмене вызначэння аб судовым загадзе, а таксама вызначыць парадак паведамлення бакоў і іншых асоб, якія падалі адпаведныя заявы ў суд, аб прыняцці судом вызначэння аб адмене вызначэння аб судовым загадзе (аб адмене яго ў частцы) або вызначэння аб адмове ў адмене вызначэння аб судовым загадзе.
Дапаўненні аналагічнага характару прапануецца ўнесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, прадугледжана ўнясенне змяненняў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, накіраваных на рэалізацыю Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305 «Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу». У прыватнасці, прапануецца вызначыць, што грамадзяне, якія ставяць сябе ці сваю сям’ю з прычыны ўдзелу ў азартных гульнях у цяжкае матэрыяльнае становішча, могуць быць абмежаваны па рашэнні суда ў наведванні віртуальных ігральных устаноў. Такое абмежаванне можа быць устаноўлена таксама вызначэннем суда ў дачыненні да даўжніка ў якасці адной з мер па забеспячэннi выканання выканаўчага дакумента.
6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва
законапраекта была зменена.
«Аб змяненні кодэксаў».
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Місько Максім Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Лапіцкая Iрына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве.
2. Першае чытанне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 06.12.2018 6 снежня 2018 года, сёмае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Шостая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 26.06.2019 26 чэрвеня 2019 года, восьмае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні