Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6021
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь праект Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (далей – Законапраект).

Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання пункта 34 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 г. № 530, і пункта 31 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2016 г. № 520 .

Законапраект носіць сістэмны характар, закранае шырокі спектр пытанняў адказнасці ў розных галінах і ў цэлым арыентаваны на ўдасканаленне адміністрацыйнага заканадаўства з улікам правапрымяняльнай практыкі і рэальнага становішча спраў у грамадстве.

Пры гэтым яго ключавыя палажэнні звязаныя з лібералізацыяй адміністрацыйнай адказнасці ў эканамічнай сферы. У сувязі з гэтым прапануюцца наступныя меры:

зніжэнне штрафаў і пашырэнне магчымасці прымянення санкцыі ў выглядзе папярэджання;

скарачэнне сферы ўжывання канфіскацыі, захаванне абавязковай канфіскацыі толькі ў дачыненні да забароненых да свабоднага абароту рэчаў, увядзенне магчымасці частковай канфіскацыі даходу, а не ўсёй яго сумы;

замацаванне умоў прыцягнення суб’ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці;

пашырэнне пераліку падстаў для вызвалення ад адказнасці пры ўмове ліквідацыі парушэнняў;

выключэнне з Коапа шэрагу нормаў, якія прадугледжваюць адказнасць за правапарушэнні, якія не адпавядаюць сучасным эканамічным рэаліям.

Пасля прыняцця законапраекта ў першым чытанні ён быў дапрацаваны на камісіі з улікам заўваг і прапаноў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага Суда, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама Галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Наумовіч Андрэй Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Федасеева Ірына Аляксандраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты