Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 768
Апісанне законапраекта

16 мая 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект быў падрыхтаваны ў мэтах выканання палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і шэрагу ўказаў Кіраўніка дзяржавы, падпісаных у 2017 і 2018 гадах, па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, пустых і старых дамоў, стымулявання выкарыстання электрамабіляў, а таксама аб удасканаленні парадку прадастаўлення зямельных участкаў.

Акрамя таго, асобныя палажэнні законапраекта накіраваны на прывядзенне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў адпаведнасць з нормамі Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», а некаторыя выкліканы практыкай прымянення.

У прыватнасці:
замацоўваецца такі прынцып, як адзінства лёсу зямельнага ўчастка і размешчаных на ім аб’ектаў нерухомай маёмасці з абавязковым выкарыстаннем зямельнага ўчастка па мэтавым прызначэнні;
удакладняюцца парадак разгляду мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі зямельных спрэчак, звесткі і ўмовы, якія павінны быць адзначаны ў рашэннi аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка, змест работ па вядзенні зямельна-інфармацыйнай сістэмы і яе абнаўленні;
карэктуецца кампетэнцыя раённых выканаўчых камітэтаў, іх структурных падраздзяленняў па землеўпарадкаванні ў частцы кантралюючых (наглядных) функцый з улікам паўнамоцтваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Камітэта дзяржаўнага кантролю;
рэдагуецца пералік асоб, якім зямельныя ўчасткі даюцца ў пастаяннае карыстанне, і ўдакладняюцца выпадкі, калі не бярэцца плата за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

прадугледжваецца магчымасць выкарыстоўваць зямельны ўчастак па мэтавым прызначэнні і адначасова для ўстаноўкі зарадных станцый для электрамабіляў, магчымасць прадастаўлення зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць або пажыццёвае спадчыннае валоданне замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства ў пэўных выпадках, магчымасць спынення права на зямельны ўчастак, на якім размешчаны стары дом, калі рашэнне прынята судом.

Гісторыя законапраекта
16 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта  была зменена на «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі».
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Вернуты суб'ектам

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Палякова Ірына Міхайлаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Варанкова Эла Анатольеўна —загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.02.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Вернуты суб'ектам
Дата: 27.10.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by