Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Уваходны нумар: 2470
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

12 лістапада 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь » (далей, калі не вызначана іншае, — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны па ініцыятыве групы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з неабходнасцю ўдасканальвання норм Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2015 года (далей — Кодэкс) з улікам практыкі вядзення лясной гаспадаркі, якая склалася, павелічэння колькасці выпадкаў неспрыяльных пагодных фактараў, якія патрабуюць прыняцця неадкладных арганізацыйных мер, а таксама мер, накіраваных на ўдасканальванне механізма выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў у мэтах спрашчэння парадку правядзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў і павышэння эфектыўнасці вядзення лясной гаспадаркі.

Праектам Закона ўдакладняюцца вызначэнні тэрмінаў «лесагаспадарчыя мерапрыемствы», «іншыя высечкі», «высечкі галоўнага карыстання» і «участак ляснога фонду» з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Артыкулы 10, 11 і 13 Кодэкса прыводзяцца ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 года № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі» ў частцы парадку фарміравання і зацвярджэння дзяржаўных праграм у галіне выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў.

Праектам Закона прадугледжваецца надзяленне юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, паўнамоцтвамі на ўстанаўленне факта прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама паўнамоцтвамі, якія прадугледжваюць магчымасць прызначэння і правядзення іншых высечак на ўчастках ляснога фонду, не запраектаваных лесабудаўнічым праектам, у мэтах спрашчэння механізма нарыхтоўкі драўніны для патрэб ацяплення, а таксама ў мэтах аператыўнай ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў шляхам водпуску драўніны на корані іншым лесакарыстальнікам.

У мэтах павышэння ўнутранай узгодненасці норм Кодэкса і выключэння норм, якія дубліруюцца, праектам Закона ўносяцца змяненні ў артыкулы 39, 40 і 43 Кодэкса ў частцы падстаў выдачы дазвольных дакументаў, выпадкаў і тэрміну іх выдачы.

У артыкул 45 Кодэкса прапануецца ўнесці змяненні і дапаўненні, якія прадугледжваюць прадастаўленне ўчасткаў ляснога фонду ў арэнду для нарыхтоўкі драўніны юрыдычным асобам, якія вырабляюць прадукцыю дрэваапрацоўкі і якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, адказваючыя ўстаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь крытэрыям, а таксама ўдакладняючыя тэрміны акупнасці інвестыцыйных праектаў з улікам змяненняў у бізнес-планы інвестыцыйных праектаў, якія ўносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У мэтах рацыянальнага выкарыстання ўчасткаў ляснога фонду, павышэння эканамічнай адказнасці арандатараў за невыкананне ўстаноўленых дагаворам арэнды абавязацельстваў праектам Закона прапануецца пункт 9 артыкула 46 Кодэкса дапоўніць нормай, якая прадугледжвае адлюстраванне у дагаворы арэнды абавязку арандатара па нарыхтоўцы драўніны ў поўным аб’ёме, вызначаным у рашэнні аб прадастаўленні ўчастка ляснога фонду ў арэнду, а таксама аб аплаце таксавага кошту ўсяго аб’ёму драўніны, які падлягае нарыхтоўцы, за выключэннем выпадку, прызначанага ў пункце 8 артыкула 69 Кодэкса, калі аплаце будзе падлягаць фактычна нарыхтаваная драўніна.

Праектам Закона прадугледжана таксама змяненне пераліку выпадкаў пераразліку разліковай лесасекі, тэрмінаў такіх пераразлікаў, зацвярджэння і ўвядзення ў дзеянне разліковай лесасекі ў сувязі са змяненнем клімату і, як следства, пачасціўшыміся выпадкамі засухі, ураганных вятроў і другіх неспрыяльных фактараў уздзеяння на лес з наступнай яго гібеллю.

У мэтах спрашчэння працэдуры абмеру нарыхтаванай драўніны, канкрэтызацыі механізма яе абмеру, ўліку, вывазкі на прамежкавыя лесапрамысловыя склады, прызначаныя ў тэхналагічнай карце, і спажыўцам праектам Закона прапануюцца адпаведныя змяненні і дапаўненні ў артыкул 71 Кодэкса.

Для спрашчэння выкарыстання драўнінна-хмызняковай расліннасці пры ажыццяўленні рамеснай дзейнасці праектам Закона прапануецца ўнесці адпаведныя змяненні ў пункты 1 і 5 артыкула 87 Кодэкса, якія дазваляюць весці нарыхтоўку галін дрэў або хмызнякоў пры дапамозе ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання.

Праектам Закона таксама прадугледжваецца прывядзенне Кодэкса ў адпаведнасць з прынятымі ў апошні час заканадаўчымі актамі.

Пры падрыхтоўцы да другога чытання праект Закона дапоўнены нормамі, якія прадугледжваюць:

прадастаўленне права юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку, ажыццяўляць правядзенне высечак асвятлення, прачысткі, высечак лесу, якія праводзяцца пры змесце квартальных прасек і супрацьпажарных разрываў, без афармлення дазвольных дакументаў;

змяненне парадку прадаўжэння дазвольных дакументаў і выплаты пені за іх прадаўжэнне ў мэтах:

павышэння эканамічнай зацікаўленасці лесакарыстальнікаў у своечасовых правядзенні высечак лесу і вывазцы нарыхтаванай драўніны;

аптымізацыі дзейнасці юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, шляхам выключэння работ па правядзенні праверкі адпаведнасці колькасці драўніны, якая засталася не высечанай або не вывезенай ва ўстаноўлены тэрмін, колькасці драўніны, прызначанай у заяве лесакарыстальніка (на правядзенне праверкі зараз адводзіцца          10 дзён);

выключэння спрэчак, якія ўзнікаюць паміж юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, і лесакарыстальнікамі пры правядзенні праверкі адпаведнасці колькасці драўніны, якая засталася не высечанай або не вывезенай ва ўстаноўлены тэрмін, колькасці драўніны, прызначанай у заяве лесакарыстальніка.

Прыняцце праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь» дазволіць забяспечыць упарадкаванне правядзення асобных лесагаспадарчых мерапрыемстваў, устанавіць канкрэтныя меры, накіраваныя на прытрымліванне лесакарыстальнікамі парадку і ўмоў ажыццяўлення лесакарыстання, павысіць унутраную ўзгодненасць палажэнняў Кодэкса, выключыць нормы, якія дубліруюцца, ліквідаваць асобныя прабелы ў прававым рэгуляванні лесакарыстання, а таксама прывесці Кодэкс у адпаведнасць з прынятымі заканадаўчымі актамі.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.05.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Клімовіч Наталля Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мацукевіч Міхаіл Паўлавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме