Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2509
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

Праектам Закона прадугледжана карэкціроўка Грамадзянскага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» ў мэтах прывядзення некаторых палажэнняў гэтых заканадаўчых актаў у адпаведнасць з прававымі прадпісаннямі, якія ўтрымліваюцца ў шэрагу актаў Кіраўніка дзяржавы, а таксамі ў мэтах удасканальвання норм указаных законаў зыходзячы з практыкі іх прымянення.

У прыватнасці, законапраект утрымлівае палажэнні, якія замацоўваюць у Грамадзянскім кодэксе прадпісанні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2016 г. № 1 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», накіраванага на ўдасканальванне парадку звароту спагнання і рэалізацыі рухомай маёмасці, прызначанай для асабістага, сямейнага або хатняга выкарыстання і перададзенага ў заклад камерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі.

Прадугледжваецца, што ламбард, які даў мікрапазыку (пазыку на суму, якая не перавышае 15 000 базавых велічынь) фізічнай асобе пад заклад рухомай маёмасці, сума ацэнкі якой не перавышае 100 базавых велічынь, у выпадку невяртання сумы пазыкі ў тэрмін, устаноўлены для яе вяртання дагаворам мікрапазыкі, па сканчэнні месячнага тэрміну пасля наступлення дня звароту мікрапазыкі мае права самастойна звярнуць спагнанне на закладзеную маёмасць. Ламбард мае права таксама самастойна рэалізаваць прадмет закладу ва ўстаноўленым парадку. Пасля рэалізацыі маёмасці патрабаванні ламбарда да заёмшчыка пагашаюцца. Такое наступства існуе нават у тым выпадку, калі выручаная ад рэалізацыі сума недастатковая для поўнага задавальнення патрабаванняў ламбарда. 

У выпадку невяртання ва ўстаноўлены тэрмін сумы пазыкі, дадзенай ламбардам пад заклад рухомай маёмасці, сума ацэнкі якой перавышае 100 базавых велічынь, зварот спагнання на такую маёмасць па сканчэнні месячнага тэрміну пасля наступлення дня звароту мікрапазыкі, а таксама рэалізацыя такой маёмасці ажыццяўляюцца ламбардам у адпаведнасці з артыкуламі 330 і 331 Грамадзянскага кодэкса і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Праектам Закона таксама прадугледжваецца карэкціроўка Грамадзянскага кодэкса з улікам норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 г. № 539 «Аб рэестры нерухомай маёмасці, абцяжаранай залогам», накіраваных на ўзмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў грамадзянскага абароту, у прыватнасці ў выпадку, калі рухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў залогу, становіцца прадметам яшчэ аднаго залога ў забеспячэнне іншых патрабаванняў (наступны залог).

Так, мяняюцца правілы вызначэння чарговасці задавальнення патрабаванняў залогатрымальнікаў адной і той жа маёмасці залогадавальніка пры наступным залогу, устаноўленыя пунктам 1 артыкула 323 Грамадзянскага кодэкса. Прадугледжваецца, што пераважнае права залогатрымальніка на атрыманне задавальнення сваіх патрабаванняў за кошт рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам, якая належыць залогадавальніку, перад іншымі залогатрымальнікамі, што маюць права на атрыманне задавальнення за кошт гэтай маёмасці (прыярытэт залогатрымальніка), вызначаецца зыходзячы з чарговасці ўнясення інфармацыі аб залогу маёмасці ў рэестр рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам.

Залогатрымальнікі, якія не ўнеслі інфармацыю ў рэестр або ўнеслі ў яго інфармацыю, якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням (за выключэннем тэхнічных памылак), і (або) няпэўную інфармацыю, маюць права ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку забяспечыць свае патрабаванні за кошт адпаведнай маёмасці залогадавальніка пасля задавальнення патрабаванняў залогатрымальнікаў, якія ўнеслі поўную і дакладную інфармацыю ў рэестр. Чарговасць задавальнення патрабаванняў такіх залогатрымальнікаў за кошт адпаведнай маёмасці залогадавальніка вызначаецца па даце заключэння дагавора аб залогу або ўзнікнення іншых абставін, з якімі заканадаўства або дагавор аб залогу звязвае ўзнікненне права залогу. 

Нормы Грамадзянскага кодэкса таксама прыводзяцца ў адпаведнасць з падыходамі, замацаванымі ў дэкрэтах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», а таксама з прадпісаннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 г. № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» і норм артыкула 295 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы ўдакладнення пераліку відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай дзейнасці.

 

Законапраектам таксама ўдакладняюцца правы пакупніка ў выпадку продажы яму тавару неналежнай якасці. Змяненнямі, якія ўносяцца ў артыкул 473 Грамадзянскага кодэкса, прадугледжваецца, што ў выпадку выяўлення недахопаў тэхнічна складанага тавару або дорагакаштуючага тавару пакупнік мая права прад’явіць адпаведныя патрабаванні на працягу трыццаці дзён з дня перадачы яму тавару.

Прадугледжаная законапраектам карэкціроўка норм артыкулаў 161 і 404 Грамадзянскага кодэкса накіравана на стварэнне прававых умоў для маштабнага ўкаранення і выкарыстання інфармацыйных сістэм (рэсурсаў, сетак) пры аказанні бытавых і іншых відаў паслуг фізічным асобам, а таксама пры ўзаемадзеянні суб’ектаў гаспадарання паміж сабой. 

У Грамадзянскі кодэкс уносяцца змяненні, якія прадугледжваюць магчымасць абмежаваць дзеяздольнасць грамадзяніна, у якога з прычыны псіхічнага расстройства (захворвання) абмежавана здольнасць разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі. Замацоўваецца таксама магчымасць прызнаць абмежавана дзеяздольным грамадзяніна, які раней быў прызнаны недзеяздольным з прычыны псіхічнага расстройства (захворвання), пры паляпшэнні яго псіхічнага стану. Удакладняюцца грамадзянска-прававыя наступствы прызнання грамадзяніна абмежавана дзеяздольным. Вызначаецца парадак прадстаўлення інтарэсаў грамадзяніна, які ў сувязі з захворваннем знаходзіцца ў непрытомным стане (напрыклад, у коме), што выключае магчымасць разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі. Прызнанне такога грамадзяніна недзеяздольным з устанаўленнем апекі дазволіць абараніць яго правы і інтарэсы, напрыклад, вырашыць праблемныя пытанні, звязаныя з прызначэннем пенсій і другіх сацыяльных выплат.

Адпаведныя карэкціроўкі прапануецца ўнесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс у частцы ўдакладнення парадку разгляду судамі спраў аб прызнанні грамадзяніна недзеяздольным або абмежавана дзеяздольным, а таксама аб прызнанні недзеяздольнага грамадзяніна дзеяздольным або аб адмене абмежавання дзеяздольнасці. 

Змяненні, якія ўносяцца ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, вызначаюць таксама асаблівасці ажыццяўлення ўдзельнікамі грамадзянскага судаводства асобных праў па грамадзянскіх справах, у матэрыялах якіх атрымліваюцца звесткі, што састаўляюць дзяржаўны сакрэты. Пры гэтым замацоўваюцца палажэнні, якія рэгулююць пытанні азнаямлення ўдзельнікаў грамадзянскага працэсу з матэрыяламі грамадзянскіх спраў, якія ўтрымліваюць указаныя звесткі, а таксама пытанні абвяшчэння і накіравання судовых рашэнняў па справах, у матэрыялах якіх утрымліваюцца звесткі, што састаўляюць дзяржаўныя сакрэты, падачы апеляцыйнай скаргі і (або) прынясення апеляцыйнага пратэсту на рашэнні суда па такіх справах.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Місько Максім Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Колясень Ірына Уладзіміраўна – намеснік загадчыка  адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па закандаўстве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.05.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
Сесія: Першая сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by