Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4017
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны згодна з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях судаўладкавання і судаводства» (далей ― Закон) ў мэтах прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам некаторых законаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкулам 1 Закона Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў выкладзены ў новай рэдакцыі (далей ― Кодэкс).

Артыкулам 5 Кодэкса вызначана, што судовую сістэму Рэспублікі Беларусь складаюць Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь і суды агульнай юрысдыкцыі. Пры гэтым згодна з артыкулам 28 Кодэкса сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі складаюць раённыя (гарадскія) суды, абласныя (Мiнскi гарадскi) суды, эканамічныя суды абласцей (горада Мінска) і Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

З улікам гэтага прадугледжана прывядзенне тэрміналогіі некаторых законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з вышэйназванымі нормамі Кодэкса.

Часткай першай артыкула 13 Кодэкса ўстаноўлена, што судаводства і справаводства ў судах Рэспублікі Беларусь вядуцца на беларускай і (або) рускай мовах. У гэтай сувязі карэкціроўкі запатрабавалі палажэнні часткі першай артыкула 20 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкул 4 праекта Закона).

Беручы пад увагу змяненне заканадаўчага рэгулявання падстаў падачы ініцыятыўных зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый, упаўнаважаным органам артыкуламі 12 і 13 праекта Закона ўносяцца змяненні адпаведна ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». Праект Закона таксама змяшчае іншыя палажэнні па карэкціроўцы іншых законаў Рэспублікі Беларусь.

 

7 чэрвеня 2018 года прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны згодна з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях судаўладкавання і судаводства» (далей – Закон) ў мэтах прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам некаторых законаў Рэспублікі Беларусь у частцы, якая тычыцца ўжывання фармулёвак «гаспадарчы суд», «Вышэйшы гаспадарчы суд», «агульныя і гаспадарчыя суды», «судаводства ў гаспадарчых судах».

Прымаючы пад увагу змяненне заканадаўчага рэгулявання падстаў падачы ініцыятыўнага звароту грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, арганізацыі (за выключэннем дзяржаўных органаў), аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта Рэспублiкi Беларусь ўпаўнаважаным органам артыкуламі 10 і 11 праекта Закона ўносяцца змены адпаведна ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». 

Таксама нормы законаў, такіх як «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», «Аб сумесным домаўладанні», «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», якія карэктуюцца названым законапраектам, прыведзены ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». 

Праект Закона змяшчае і іншыя палажэнні па карэкціроўцы іншых законаў Рэспублікі Беларусь.

 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.07.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Філіповіч Галіна Васільеўна
Адказны работнік Сакратарыята:

Кіеня Н.М. - саветнік-кансультант аддзела 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме