«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 480
14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраект накіраваны на ўдасканаленне праваадносін у сферы масавай інфармацыі, у тым ліку абарону дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з улікам дынамічнага развіцця новых форм і спосабаў перадачы інфармацыі.
Зыходзячы з гэтага праектам Закона ўносяцца карэктывы ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей — Закон аб СМІ).
Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:
пашырыць паняційны апарат Закона аб СМІ;
распаўсюдзіць дзеянне Закона аб СМІ на інтэрнэт-рэсурсы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца распаўсюджванне масавай інфармацыі;
даць магчымасць інтэрнэт-рэсурсу ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці сеткавага выдання;
устанавіць правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурса;
абмежаваць замежны ўдзел у фарміраванні беларускай інфармацыйнай прасторы, у тым ліку пры дапамозе: забароны на распаўсюджванне прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без адпаведнага дазволу; прызначэння галоўным рэдактарам (рэдактарам) сродку масавай інфармацыі асобы, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь; павелічэння аб’ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці ў штомесячным аб'ёме вяшчання тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі (не меньш за 30 працэнтаў);
забяспечыць магчымасць прагляду тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, пры іх распаўсюджванні ў месцах грамадскага карыстання;
пашырыць пералік відаў інфармацыі, распаўсюджваннне якой у сродках масавай інфармацыі забаронена;
удасканаліць парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі;
удакладніць працэдуру прыняцця рашэння рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, у тым ліку да сеткавага выдання.
Акрамя таго, устанаўліваюцца стаўкі дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю сеткавых выданняў.
Рэалізацыя палажэнняў адпаведнага Закона будзе спрыяць гарманізацыі беларускага заканадаўства ў галіне масавай інфармацыі з заканадаўствам дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, далейшаму эфектыўнаму развіццю нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Ражанец Валянціна Вітальеўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.04.2018 19 красавіка 2018 года, другое пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 14.06.2018 14 чэрвеня 2018 года, семае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні