Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 480
Апісанне законапраекта

14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне праваадносін у сферы масавай інфармацыі, у тым ліку абарону дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з улікам дынамічнага развіцця новых форм і спосабаў перадачы інфармацыі.

Зыходзячы з гэтага праектам Закона ўносяцца карэктывы ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей Закон аб СМІ).

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

пашырыць паняційны апарат Закона аб СМІ;

распаўсюдзіць дзеянне Закона аб СМІ на інтэрнэт-рэсурсы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца распаўсюджванне масавай інфармацыі;

даць магчымасць інтэрнэт-рэсурсу ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці сеткавага выдання;

устанавіць правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурса;

абмежаваць замежны ўдзел у фарміраванні беларускай інфармацыйнай прасторы, у тым ліку пры дапамозе: забароны на распаўсюджванне прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без адпаведнага дазволу; прызначэння галоўным рэдактарам (рэдактарам) сродку масавай інфармацыі асобы, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь; павелічэння аб’ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці ў штомесячным аб'ёме вяшчання тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі (не меньш за 30 працэнтаў);

забяспечыць магчымасць прагляду тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, пры іх распаўсюджванні ў месцах грамадскага карыстання;

пашырыць пералік відаў інфармацыі, распаўсюджваннне якой у сродках масавай інфармацыі забаронена;

удасканаліць парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі;

удакладніць працэдуру прыняцця рашэння рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, у тым ліку да сеткавага выдання.

Акрамя таго, устанаўліваюцца стаўкі дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю сеткавых выданняў.

Рэалізацыя палажэнняў адпаведнага Закона будзе спрыяць гарманізацыі беларускага заканадаўства ў галіне масавай інфармацыі з заканадаўствам дзяржаў удзельніц Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, далейшаму эфектыўнаму развіццю нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Ражанец Валянціна Вітальеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.01.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by