Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 7370
Апісанне законапраекта

19 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены ў Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Комплексная карэкціроўка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ажыццёўлена з улікам пастаўленай Кіраўніком дзяржавы асноўнай задачы па забеспячэнні прастаты і зразумеласці яго норм, лёгкасці іх успрымання, недапушчэння прававой нявызначанасці. Не дапускаючы зніжэнні аб’ёму бюджэтных даходаў, законапраект прадугледжвае пэўныя сістэмныя меры па ўдасканальванні падатковага заканадаўства і дасягненні аптымальнага ўзроўню падатковай нагрузкі на эканоміку.

У прыватнасці, з 2019 года законапраектам прапануецца:

адмяніць збор за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь;

адмяніць стаўку падатку на нерухомую маёмасць у адносіне аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (2 працэнта);

адмяніць правы мясцовых Саветаў дэпутатаў павялічваць да 10 разоў стаўкі падатку на нерухомую маёмасць па невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб’ектах нерухомых маёмасцяў, а таксама зямельнага падатку за зямельныя ўчасткі, занятыя такімі аб’ектамі;

пашырыць магчымасць прымянення інвестыцыйнага выліку па падатку на прыбытак за кошт яго павелічэння ў 1,5 разу (да 15 працэнтаў па будынкам, збудаванням, перадатачным ладам і да 30 працэнтаў па машынам, абсталяванню і транспартным сродкам);

знізіць да 6 працэнтаў стаўкі падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб у дачыненні дывідэндаў пры ўмове неразмеркавання атрыманага прыбытку на працягу трох гадоў і поўнасцю вызваляць дывідэнды ад падаткаабкладання пры неразмеркаванні прыбытку на працягу пяці гадоў;

         змяніць падыходы да налічэння пеняў (памер пені не можа перавышаць суму даналічанага па вынікам праверкі падатку);

         прадугледзець магчымасць звароту фізічных асоб у любы падатковы орган, а не толькі па месцы жыхарства (экстэрытарыяльны прынцып абслугоўвання плацельшчыкаў) і шэраг другіх мер.

У цэлым законапраект забяспечвае рашэнне праблемных пытанняў падаткаабкладання з улікам вынікаў яго практычнага прымянення, далейшае спрашчэнне парадку падліку і выплаты канкрэтных падаткаў, у тым ліку з улікам норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а таксама будзе дапамагаць паляпшэнню інвестыцыйнай прывабнасці эканомікі рэспублікі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй  па бюджэце і фінансах 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.12.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by