Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 72
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на прывядзенне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне ў адпаведнасць з палажэннямі Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2016 года № 412-З, удасканаленне названага заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення, на прывядзеннеасобных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» у адпаведнасць з другімі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Праектам Закона прапануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў восем законаў Рэспублікі Беларусь («Аб абароне», «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі», «Аб ваенным становішчы», «Аб статусе ваеннаслужачых», «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў» і «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»).

Законапраект, у прыватнасці, прадугледжвае:

удасканаленне сістэмы ваеннага планавання і воінскага ўліку, праваадносін у частцы заключэння кантрактаў аб праходжаннi ваеннай службы;

стварэнне ўмоў для больш эфектыўнага выкарыстання інфраструктуры дзяржавы ў мэтах забеспячэння яе ўзброенай абароны;

удакладненне задач Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь з улікам характару сучасных ваенных канфліктаў, падыходаў, закладзеных у Ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь;

прававое замацаванне парадку праходжання ваеннай службы па мабілізацыі, камплектавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, другіх войск і воінскіх фарміраванняў асабовым складам у перыяд мабілізацыі, ваеннага становiшча i ў ваенны час, дзяржаўных органаў, якія выконваюць асаблівыя задачы ў названыя перыяды, спецыялістамі з ліку ваеннаабавязаных, якiя знаходзяцца ў запасе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

прадастаўленне Міністру абароны Рэспублікі Беларусь права пазбаўлення ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу афiцэраў па прызыве, воінскага звання афіцэра за ўчыненне праступкаў, якія з’яўляюцца падставай для датэрміновага скасавання кантракта аб праходжанні ваеннай службы або спынення яго дзеяння;

удакладненне палажэнняў аб сацыяльных правах і гарантыях жанчын-ваеннаслужачых, якія прадастаўляюцца ім у сувязі з аховай мацярынства і дзяцінства;

прадастаўленне адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу грамадзянам, рэкамендаваным для навучання на I ступені паслявузаўскай адукацыі, у год атрымання вышэйшай адукацыі II ступені, урачам-інтэрнам на перыяд праходжання інтэрнатуры і здачы кваліфікацыйнага экзамену па спецыяльнасці інтэрнатуры.

Гісторыя законапраекта
У ходзе падрыхтоўкі да другога чытання праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусьпа пытаннях абароны»атрымаў новую назву - праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.01.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказныя дэпутаты: Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч , Мартынаў Ігар Феліксавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Купава Уладзімір Віктаравіч – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме