Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі генна-інжынернай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6334
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

12 лістапада 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны з мэтай прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці» у адпаведнасць з нормамі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама з улікам практыкі яго прымянення.

Праектам Закона, у прыватнасці, уносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў па пытаннях увозу ў Рэспубліку Беларусь, вывазу з Рэспублікі Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю генна-інжынерных арганізмаў, удасканальваюцца нормы, якія тычацца правядзення ацэнкі рызыкі магчымых шкодных уздзеянняў генна-інжынерных арганізмаў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, а таксама якія тычацца патрабаванняў да інфармацыі аб бяспецы генна-інжынерных арганізмаў пры іх транспарціроўцы і захоўванні.

У цэлым, праект Закона накіраваны на скарачэнне адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні імі генна-інжынернай дзейнасці, а таксама будзе спрыяць аднастайнаму прымяненню заканадаўчых нормаў у галіне бяспекі генна-інжынернай дзейнасці.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Каляснёва Алена Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята: Бірукоў Павел Маратавіч  галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме