«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3935
14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства».
Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне норм заканадаўства аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве з улікам міжнароднай практыкі і наяўных практычных напрацовак па падрыхтоўцы праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь.
Акрамя таго, у мэтах стварэння прававых умоў для рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў розных сферах праваадносін законапраектам прадугледжана карэкціроўка шэрагу заканадаўчых актаў у частцы ўстанаўлення магчымасці перадачы прыватнаму партнёру ў валоданне, карыстанне, у тым ліку бязвыплатнае карыстанне, аб’ектаў інфраструктуры, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, а таксама пашырэнне ўдзельнікаў такіх праваадносін.
Дакументам актуалізуецца паняційны апарат, замацаваны ў дзеючым Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве». Удакладняюцца азначэнні паняццяў «прыватны партнёр», «аб’ект інфраструктуры», «удзельнік конкурсу» і іншыя.
Законапраектам прапануецца пашырыць сферы ажыццяўлення дзяржаўна-прыватнага партнёрства, распаўсюдзіўшы яго на аб’екты інфраструктуры ў інфармацыйнай і камунікацыйнай сферах.
Прадугледжаны змяненне і дэталізацыя працэдуры правядзення конкурсу.
Замацоўваецца парадак абскарджання дзеянняў (бяздзейнасці), а таксама рашэнняў камісіі па правядзенні конкурсу, дзяржаўнага партнёра і яго ўпаўнаважанага прадстаўніка.
Пашыраюцца гарантыі правоў прыватнага партнёра ў частцы фінансавання па абавязацельствах дзяржаўнага партнёра, магчымасці самастойна вызначаць пастаўшчыкоў тавараў, выканаўцаў работ, паслуг у мэтах рэалізацыі праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Прыняцце законапраекта дасць магчымасць на заканадаўчым узроўні замацаваць удасканаленыя падыходы да рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пашырыць гарантыі правоў прыватных партнёраў, прадаставіць дадатковыя стымулы для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці.Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Канапацкая Ганна Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Нікалаева Наталля Валер′еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.
2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 14.06.2018 14 чэрвеня 2018 года, семае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні