Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях патэнтаў на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6305
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 года «Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» (далей — Закон) абумоўлена наяўнасцю ў Законе састарэлых норм і прабелаў; патрабаваннем уніфікацыі падыходаў у вызначэнні прававога рэжыму розных аб’ектаў права інтэлектуальнай уласнасці, гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь з заканадаўствам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза; неабходнасцю прывядзення нацыянальнага патэнтнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Дагавора аб патэнтным праве.

Пры распрацоўцы законапраекта ўлічвалася практыка прымянення норм Закона, у тым ліку аналізавалася практыка разгляду патэнтавых спрэчак Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе і судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У выніку прыняцця законапраекта будзе забяспечана поўнае і сістэмнае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, звязаных з аховай вынаходніцтваў, карысных мадэлей і прамысловых узораў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.12.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Якубовіч Таццяна Раманаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Бірукоў Павел Маратавіч – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы
Першае чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме