Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2272
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 траўня 2016 года.

Законапраект прадугледжвае выкладанне Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 1999 года «Аб пітным водазабеспячэнні» (далей — Закон) у новай рэдакцыі, а таксама карэкціроўку нормаў Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя».

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне норм законаў з улікам правапрымяняльнай практыкі і прывядзенне іх у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца:

дапоўніць асноўныя прынцыпы пітнога водазабеспячэння, замацаваўшы забеспячэнне даступнага, бесперабойнага пітнога водазабеспячэння, рацыянальнае выкарыстанне пітной вады, эфектыўнае функцыянаванне і развіццё сістэм пітнога водазабеспячэння, ўкараненне сучасных энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій;

дапоўніць Закон новым артыкулам, якая ўстанаўлівае асноўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пітнога водазабеспячэння, уключаючы абмен з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі інфармацыяй аб сучасных энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогіях і прыцягненне замежных інвестыцый для рэалізацыі праектаў па іх укараненню;

канкрэтызаваць паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне пітнога водазабеспячэння: Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама дадаткова рэгламентаваць паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у гэтай галiне, у тым ліку ў адпаведнасці з падыходамі па размеркаванні кампетэнцыі дзяржаўных органаў у сферы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, устаноуленымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»;

дапоўніць Закон нормай, якая прадугледжвае магчымасць будаўніцтва вулічных сетак пітнога водазабеспячэння для эксплуатуемага жыллёвага фонду з прыцягненнем сродкаў фізічных асоб. Акрамя таго, пры далучэнні новых спажыўцоў, абанентаў да вулічных сетак пітнога водазабеспячэння, якія былі пабудаваны з прыцягненнем сродкаў фізічных асоб, пакрыццё сродкаў гэтым фізічным асобам прапануецца ажыццяўляць за кошт новых спажыўцоў, абанентаў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

ўдакладніць правы і абавязкі абанентаў і спажыўцоў, iншых юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю сістэм пітнога водазабеспячэння і (або) аказваюць паслугу водазабеспячэння на падставе дагавора, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі;

прадугледзець комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі пітной вады, у тым ліку прадухіленне забруджвання, засмечвання крыніц пітнога водазабеспячэння і пашкоджання сістэм пітнога водазабеспячэння, замацаваць гарантыі забеспячэння пітной вадой. Пры гэтым з Закона выключаюцца нарматыўныя прадпісанні, якія дапускаюць часовыя адхіленні ад нарматываў бяспекі пітной вады ў выпадках, звязаных са з'явамі прыроднага характару або аварыйнымі сітуацыямі, ухіленне якіх не можа быць ажыццёўлена неадкладна;

канкрэтызаваць пытанні аховы крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, водаправодных збудаванняў, вадаводаў, а таксама рэжыму гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў зонах санітарнай аховы крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, водаправодных збудаванняў, санітарна-ахоўных палосах вадаводаў;

дапоўніць законапраект новай главой, якая вызначае эканамічны механізм у галіне пітнога водазабеспячэння, які ўключае распрацоўку дзяржаўных праграм і рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, фінансаванне, устанаўленне платы за паслугу пітнога водазабеспячэння, іншыя эканамічныя меры, накіраваныя на задавальненне патрэбаў юрыдычных і фізічных асоб у пітной вадзе;

замацаваць абавязак Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу двух гадоў з дня прыняцця праекта Закона сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі забяспечыць правядзенне інвентарызацыі існуючых сістэм пітнога водазабеспячэння, на працягу шасці месяцаў — падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўпарадкаванні бурэння свідравін і трубчастых студняў, прызначаных для здабычы падземных вод, а таксама па развіццю сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення і забеспячэнню эфектыўнага іх функцыянавання, у тым ліку праз стварэнне рэспубліканскай спецыяльна ўпаўнаважанай арганізацыі.

Законапраект прадугледжвае значную колькасць іншых карэкціровак Закона з улікам практыкі правапрымянення.

Прыняцце праекта Закона дасць магчымасць павысіць якасць і бяспеку пітной вады, актывізаваць інвестыцыйны працэс у сферы пітнога водазабеспячэння, забяспечыць эканамічнае стымуляванне дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў сферы пітнога водазабеспячэння і стварыць аснову для далейшага ўстойлівага развіцця водагаспадарчых сістэм.
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказны дэпутат: Дарагакупец Юрый Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Міневіч Таццяна Пятроўна ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 02.05.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
Сесія: Дзявятае сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by