Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 32
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

12 лістапада 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з аховай тапалогій інтэгральных мікрасхем, з улікам практыкі прымянення Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем» і патрабаванняў міжнародных стандартаў.

Праектам Закона, у прыватнасці, прадугледжваюцца:

удакладненне асобных тэрмінаў і іх азначэнняў (дэпаніруемыя матэрыялы, заяўнік, праваўладальнік);

удакладненне формаў распараджэння выключным правам на тапалогіі па дагаворах з вызначэннем тэрмінаў уступлення ў сілу гэтых дагавораў або асобных іх умоў;

вызначэнне парадку пераходу права на рэгістрацыю тапалогіі ад наймальніка да аўтара;

удакладненне прававога механізму рэгістрацыі службовых тапалогій і тапалогій, створаных па замове, з выплатай наймальнікам узнагароджання аўтару (у выпадку іх рэгістрацыі) або кампенсацыі (у выпадку неажыццяўлення рэгістрацыі па залежных ад наймальніка прычынах);

увядзенне новых падстаў для прызнання рэгістрацыі тапалогіі несапраўднай (пры неадпаведнасці зарэгістраванай тапалогіі ўмове арыгінальнасці і неправамерным указанні ў пасведчанні на тапалогію аўтара (сааўтараў) і (або) праваўладальніка (праваўладальнікаў).

У рамках комплекснага падыходу да змены заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці праектам Закона ўносяцца таксама змяненні ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь у частцы вызначэння ўмоў прававой аховы тапалогій.

У выніку прыняцця законапраекта будзе забяспечана поўнае і сістэмнае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.01.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Якубовіч Таццяна Раманаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Бірукоў Павел Маратавіч ―галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты