Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3471
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» (далей — Закон) выклікана неабходнасцю прывядзення яго палажэнняў ў адпаведнасць з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а таксама ўдасканалення асобных яго палажэнняў з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Праектам Закона прадугледжана выключэнне з аб’ектаў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе тых аб’ектаў, што не прывядуць да экалагічнай небяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.

Не будзе падлягаць дзяржаўнай экалагічнай экспертызе дакументацыя на: аб’екты будаўніцтва, прадугледжаныя да будаўніцтва праектамі забудовы, па якіх маецца станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы; аб’екты рэканструкцыі (мадэрнізацыі), што ўключаюць замену вузлоў, агрэгатаў, прыладу дадатковых будаўнічых канструкцый, якія забяспечваюць мадэрнізацыю тэхналагічных працэсаў, змяненне прызначэння памяшканняў, не звязаных з уздзеяннем на кампаненты прыроднага асяроддзя і інш.

Згодна палажэнням законапраекта падлягаць дзяржаўнай экалагічнай экспертызе будуць праекты тэхнічных умоваў толькі на прадукцыю, вырабленую з камунальных адходаў, адходаў вытворчасці, калі патрабаванні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя не ўстаноўлены ў адпаведным раздзеле дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, выключаны аб’екты, па якіх у цяперашні час праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і, адпаведна, дзяржаўная экалагічная экспертыза:

аб’екты сельскагаспадарчага прызначэння, што не ажыццяўляюць экалагічна небяспечную дзейнасць;

аб’екты грамадскага харчавання, аб’екты турыстычнай інфраструктуры ў межах ахоўных зон асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;

аб’екты санаторна-курортных арганізацый у межах курортаў, за выключэннем выпадкаў размяшчэння аб’ектаў у межах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;

аб’екты ў зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, звязаныя са змяненнем прызначэння капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), калі такое змяненне не звязана з уздзеяннем на кампаненты прыроднага асяроддзя.

Удакладнена, што праектная дакументацыя на геалагічнае вывучэнне нетраў і праектная дакументацыя па аб’ектах, для якіх не патрабуецца прадастаўленне горнага адводу, а таксама змяненні і (або) дапаўненні ў яе, не будуць падлягаць дзяржаўнай экалагічнай экспертызе.

Для памяншэння адміністрацыйнай нагрузкі законапраектам прапануецца выключыць з аб’ектаў, па якіх праводзіцца стратэгічная экалагічная ацэнка, горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання. Стратэгічнай экалагічнай ацэнцы будуць падлягаць горадабудаўнічыя праекты агульнага і спецыяльнага планавання.

Палажэнні праекта Закона накіраваны на зніжэнне ўзроўню ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у эканамічную дзейнасць суб’ектаў гаспадарання па пытаннях дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.


Гісторыя законапраекта

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Навумчык Ала Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Першае чытанне
Усе законапраекты