«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 4548
13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей».
Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з улікам практыкі яго прымянення, неабходнасці ўзмацнення сацыяльнай абароны асобных катэгорый грамадзян, а таксама неабходнасці ўзгаднення норм гэтага Закона з шэрагам пазней прынятых заканадаўчых актаў.
Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:
удакладніць катэгорыі асоб, якія маюць права на дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама выпадкі, пры якіх гэтыя дапамогі не назначаюцца і не выплачваюцца;
даць права сем’ям, у якіх бацькі (адзін з бацькоў) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, і сем’ям, дзе адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім, атрымліваць дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады да дасягнення дзецьмі ўзросту 18 гадоў без уліку факта іх навучання ва ўстановах адукацыі на бясплатнай аснове;
даць права маці (мачасе) або бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну (папячыцелю) ажыццяўляць догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў з атрыманнем адпаведнай дапамогі і адначасова працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (выконваць работу дома). Акрамя таго, замацоўваецца права названых асоб на гэту дапамогу і ў выпадку атрымання імі пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты;
дыферэнцаваць памер дапамогі па доглядзе за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у залежнасці ад ступені страты здароўя дзіцяці, павысіўшы памер дапамогі асобам, якія дагалядаюць за дзіцём-інвалідам з III або IV ступенню страты здароўя, на 20% пасля спаўнення такому дзіцяці 3 гадоў;
прадугледзець павышэнне памеру дапамогі па цяжарнасці і родах у тых выпадках, калі памер дадзенай дапамогі ніжэй, чым памер дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў за перыяд з моманту нараджэння дзіцяці па дзень, па які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах;
замацаваць права жанчын, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, на атрыманне адпаведнай дапамогі ў выпадку, калі яны сталі на гэты ўлік не толькі ў дзяржаўных, але і ў іншых арганізацыях аховы здароўя;
ажыццяўляць пераразлік дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў два разы ў год (з 1 лютага і з 1 жніўня). У выпадку змяншэння сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, з якой вызначаецца памер дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў, гэта дапамога будзе назначацца і выплачвацца ў памеры, вылічаным да яе змяншэння.
Таксама законапраектам уносіцца змяненне рэдакцыйна-тэхнічнага характару ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год».
У ходзе падрыхтоўкі да другога чытання зменена назва законапраекта.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказныя дэпутаты: Курсевіч Валянціна Вацлаваўна , Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Макейчык Таццяна Уладзіміраўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
2. Першае чытанне
Сесія: Першая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 16.12.2016 16 снежня 2016 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2017 13 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні