Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7439
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка праекта Закона абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі адзіных падыходаў да прымянення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах» у частцы ўзнагароджання шматдзетных маці ордэнам Маці, неадназначным іх трактаваннем на практыцы, а таксама неабходнасцю дапаўнення падстаў для пазбаўлення дзяржаўных узнагарод.

Улічваючы, што ўмацаванне інстытута сям’і, фарміраванне ў грамадстве духоўна-маральных сямейных каштоўнасцей з’яўляюцца адной з задач дэмаграфічнай і сямейнай палітыкі, а дзяржаўныя ўзнагароды ўяўляюць сабой вышэйшую форму заахвочвання грамадзян, праект Закона накіраваны на павышэнне прэстыжу ордэна Маці.

Праектам Закона прапануецца ўстанавіць наяўнасць у дзяцей грамадзянства Рэспублікі Беларусь; вызначыць, што ўзнагароджанне жанчын, якія ўсынавілі (удачарылі) дзіця (дзяцей), праводзіцца пасля заканчэння пяцi гадоў з даты яго (іх) ўсынаўлення (удачарэння); пашырыць крытэрыі, па якіх жанчыны не могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Маці. Гэта дазволіць выключыць неадназначнае прымяненне норм Закона на практыцы.

У мэтах забеспячэння ўніверсальнасці падыходаў ва ўжыванні артыкула 72 Закона падставы для пазбаўлення дзяржаўных узнагарод дапоўнены яшчэ адным крытэрыем — здзяйсненнем правіннасці, што ганьбіць асобу, як ўзнагароджваемую.

Так, прыняцце Закона дазволіць упарадкаваць працэдуру адбору мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі кандыдатур на ўзнагароджанне ордэнам Маці, будзе спрыяць супрацьдзеянню допінгу ў спорце і далейшаму ўмацаванню іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне.


Гісторыя законапраекта
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»    была зменена на
 «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Філіповіч Галіна Васільеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кіеня Наталля Мікалаеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Першае чытанне
Усе законапраекты