Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3604
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)».

Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю рэалізацыі ў нацыянальным заканадаўстве палажэнняў Пратакола аб парадку рэгулявання закупак (дадатак № 25 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісанага ў г. Маскве 23 снежня 2014 года і ратыфікаванай Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года).

Для гэтай мэты законапраектам прадугледжваецца выклад Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» у новай рэдакцыі.

У мэтах інфармацыйнага і аналітычнага забеспячэння дзяржаўных закупак законапраектам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы, якая ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі сістэмамі, дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, электроннымі гандлёвымі пляцоўкамі і гандлёвымі сістэмамі таварных біржаў заклікана забяспечыць фарміраванне, апрацоўку, аналіз, кантроль, захоўванне i прадастаўленне інфармацыі аб дзяржаўных закупках.

Законапраектам дэталёва рэгламентуецца выкананне працэдур дзяржаўных закупак, у тым ліку вызначаны віды такіх працэдур, якія праводзяцца на электроннай гандлёвай пляцоўцы ў электронным фармаце.

Дакументам таксама канкрэтызавана кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы вызначэння парадку функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы, удакладнены парадак і ўмовы размяшчэння рознай інфармацыі пры ажыццяўленнi працэдур дзяржаўных закупак, парадак фарміравання спісу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якiя часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, парадак фарміравання камісіі — калегіяльнага органа, ствараемага заказчыкам (арганізатарам) для арганізацыі і правядзення працэдур дзяржаўных закупак, замацаваны прававы статус асоб, якія ўдзельнічаюць у працэдурах дзяржаўных закупак.

Новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» таксама ўлічвае прадпісанні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 г. № 590 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)».

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць на заканадаўчым узроўні замацаваць удасканаленыя механізмы ажыццяўлення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), забяспечыць празрыстасць правядзення працэдур дзяржаўных закупак, пашырыць магчымасці суб'ектаў гаспадарання па абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў у гэтай сферы.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.07.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Сокал Аляксей Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Афанасьеў Ян Віктаравіч – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы
Першае чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты